Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Я мову родную люблю

Дата: 20 ноября 2020 в 12:51, Обновлено 23 февраля 2021 в 11:56
Автор: Аноп В. Е.

21 ЛЮТАГА

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

План правядзення

Дня беларускай мовы

“З любоўю да роднага слова”

№ п/п

Назва мерапрыемства

Удзельнікі

Адказныя

1

Online-кансультацыя “Роля беларускай мастацкай літаратуры ў развіцці дзяцей дашкольнага ўзросту”

Бацькі выхаванцаў

Барадаўка Т.М.

2

Час загадак “Чароўны куфэрак”

Выхаванцы рознаўзроставай групы

Бобрык В.Э.

Барадаўка Т.М.

3

Інсцэніроўка казкі “Як курачка пеўніка ратавала”

Выхаванцы рознаўзроставай групы

Барадаўка Т.М.

Семашкевіч А.П.

4

Інтэрактыўная віктарына “Родная мова, цудоўная мова!”

Педагагічныя работнікі

Кандаурава Н.А.

Бенедычук  А.Д.

5

Бяспройгрышная латарэя “Усміхніся, павітайся па-беларуску і атрымай…”

Выхаванцы, бацькі,

педагогі

Барадаўка Т.М.

Семашкевіч А.П.

Што такое мова? Зразумела, кожны адкажа на гэтае пытанне па-рознаму, бо кожны па-свойму разумее значэнне гэтага слова. Для нашага народа родная мова – беларуская. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць.

Найважнейшым сродкам развіцця асобы дзіцяці зяўляецца родная мова – “… гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет” (Якуб Колас).

Дашкольны ўзрост найбольш спрыяльны перыяд для авалодання выхаванцамі беларускай мовай. Асаблівая ўувага ў рабоце з дзецьмі выхавальнікамі дашкольнай адукацыі надаецца развіццю беларускага маўлення, уменню выражаць свае думкі, пачуцці, эмоцыі на мове свайго народа.

Дзень роднай мовы “З любоўю да роднага слова” прайшоў цікава і пазнавальна не толькі для дзяцей, але і для бацькоў, педагагічных работнікаў.

Пачаўся дзень з вясёлай латарэі “Усміхніся, павітайся па-беларуску, атрымай…”. Усе ўдзельнікі атрымлівалі салодкія пачастункі.

У час правядзення часа загадак “Чароўны куфэрак” выхаванцы адшуквалі загадкі у куфэрку, адгадвалі казкі, казачных герояў, старажытныя беларускія прадметы побыту, складалі загадкі. Дзеці старэйшай падгрупы паказалі інсцэніроўку беларускай народнай казкі “Як курачка пеўніка ратавала”.

З мэтай выхавання нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсанаванне нацыянальных каштоўнасцяў, традыцый, развіццё цікавасці да вывучэння беларускай мовы для педагагічных работнікаў прайшла інтэрактыўная віктарына “Родная мова, цудоўная мова”.

 Усе мерапрыемствы былі накіраваны на садзейнічанне папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве, развіццю пазнавальнай актыўнасці да роднай мовы і маўлення ў розных відах дзіцячай дзейнасці, выхаванне любові і моўнага чуцця да роднай мовы.

                                

ЛЮБІЦЕ МОВУ, ШАНУЙЦЕ МОВУ!!!

Дзяцінства - гэта найбольш адчувальны перыяд для выхоўвання ўяўленняў пра тое, што добра і што дрэнна, закладваюцца першыя асновы маралі, любові да Радзімы, роднай мовы. І казка займае важнае месца ў жыцці дзіцяці, яна аказвае вялікае ўздзеянне не толькі на ўзбагачэнне слоўнікавага запасу, але і на развіццё мыслення, уяўленняў, паводзін дзіцяці. Беларуская народная казка і яе павучальны змест фарміруе нацыянальную самасвядомасць, дапамагае пазнаваць свет, навакольную рэчаіснасць, чалавечыя пачуцці і ўзаемаадносіны. Багатая фантазія дашкольніка дазваляе яму ўявіць сябе на месцы казачных персанажаў і разам з імі  перажываць пачуццё радасці, суму. У казках часцей за ўсё перамагаюць светлыя і пазітыўныя героі, чым сцвярджаецца перавага дабра над злом і фарміруецца культура паводзін.

Сімпатыі дзяцей, як правіла, аказваюцца на баку тых, хто ўмее дапамагаць іншым, пераадольвае свае негатыўныя якасці,  імкнецца да дабра і справядлівасці. Казка для дзяцей – “узор маральных паводзін, скарбніца розных характараў і лёсаў,  сімвал чысціні і міласэрнасці. На яго аснове ў дашкольнікаў выхоўваецца прынцыповасць, сумленнасць, сапраўдная грамадзянскасць”.

Разам з выхаваннем духоўнасці, казка для дзяцей з’яўляецца крыніцай любові да роднай мовы, да свайго народу, да Бацькаўшчыны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.